Традыцыйная культура: гарлячкі ўваходзяць у моду, а народныя спевы пашыраюць прысутнасць у актуальных рэлізах
У чарговым аглядзе падзеяў у сферы традыцыйнае культуры прааналізуем: танцы, спевы, рамёствы, святы. У параўнанні з папярэднім аналізаваным перыядам ( студзень – сакавік ) бачыцца далейшае пашырэнне цікаўнасці да традыцыйных танцаў сярод беларускае дыяспары, выхад рэлізаў з сучаснымі апрацоўкамі традыцыйных песень, працяг публікацыі аўтэнтычнага аўдыяматэрыялу (праект “Традыцыя”). Танцы Традыцыйныя танцы застаюцца істотнаю часткаю канцэртавых праграмаў фальклорных калектываў, што дзеюць пры афіцыйных установах культуры. Праўда, на сцэне танцы ўсё радзей дэманструюцца ў іх першапачатковым выглядзе, як яны выконваліся на вясковых вечарынах, моцна стылізуючы і ў харэаграфічным, і ў музычным плане. У вясковым побыце сёння традыцыйныя танцы не займаюць значнага месца, для іх зарэзерваваная прастора мастацкае самадзейнасці. Гарадскія ж аматары традыцыйнае культуры імкнуцца аднавіць вясковыя традыцыйныя танцы ў іх першапачатковым выглядзе, аднак вялікай перашкодай ёсць недастатковая (хаця ўжо...