Традыцыйная культура: гарлячкі ўваходзяць у моду, а народныя спевы пашыраюць прысутнасць у актуальных рэлізах
У чарговым аглядзе падзеяў у сферы традыцыйнае культуры прааналізуем: танцы, спевы, рамёствы, святы.
У параўнанні з папярэднім аналізаваным перыядам (студзень – сакавік) бачыцца далейшае пашырэнне цікаўнасці да традыцыйных танцаў сярод беларускае дыяспары, выхад рэлізаў з сучаснымі апрацоўкамі традыцыйных песень, працяг публікацыі аўтэнтычнага аўдыяматэрыялу (праект “Традыцыя”).
Гарадскія ж аматары традыцыйнае культуры імкнуцца аднавіць вясковыя традыцыйныя танцы ў іх першапачатковым выглядзе, аднак вялікай перашкодай ёсць недастатковая (хаця ўжо і немалая) колькасць апублікаваных відэазапісаў з носьбітамі традыцыйнае культуры. Стала ці час ад часу праводзяцца заняткі традыцыйных танцаў і вечарыны прынамсі ў чатырох буйных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні, Батумі. Танцавальныя спатканні хаця б раз на месяц ці часцей адбываюцца ў шасці польскіх гарадах, а час ад часу – яшчэ ў двух. Магчыма, і там сустрэчы стануцца рэгулярнымі – на гэта ёсць запыт суполак мясцовых беларусаў. У Варшаве на цяперашні момант рэгулярныя заняткі беларускіх традыцыйных танцаў для дарослых ладзяць тры выкладніцы, дзве з якіх адкрылі групы сёлета. У Мінску, наадварот, колькасць выкладнікаў скарачаецца: у мінулым навучальным сезоне працавалі шэсць, а ў гэтым акадэмічным годзе стартавалі толькі пяць навучальных групаў.
Танцавальны рух у Беларусі ў параўнанні з замежжам больш цэнтралізаваны: канцэнтруецца ў сталіцы, адкуль трэнды і тэндэнцыі вандруюць у іншыя гарады. Беларусы, якія цяпер жывуць па-за межамі роднае краіны, больш рассяроджаныя, але ў іх утвараюцца незалежныя “цэнтры ўплыву”: людзі вучаць новыя танцы, крокі, узбагачаюць свой досвед, наведваючы, напрыклад, польскія вечарыны (польскі танцавальны рух таксама дэцэнтралізаваны). У Варшаве дзеіць школа дудароў, якія вучаць пераважна танцавальную музыку. Наколькі вядома нашай аналітычнай групе, іншых варыянтаў рэгулярных заняткаў беларускае традыцыйнае інструментальнае музыкі па-за афіцыйнымі ўстановамі культуры ды індывідуальнымі сустрэчамі няма.
На занятках спевамі сярод беларусаў замежжа нашая аналітычная група адзначае сумную тэндэнцыю: неразуменне стылістыкі традыцыйных спеваў, выкарыстанне прыёмаў, характэрных для народна-сцэнічнага альбо харавога выканальніцтва. Асабліва кідаюцца ў вочы праблемы з падводкаю (верхнім голасам). Беларусам, якія жывуць у Польшчы, хацелася б параіць заняткі ўкраінскіх педагогаў, якія працуюць на палескім матэрыяле.
З новых рэлізаў варта адзначыць кліп “Ой, да сонца” варшаўскага мужчынскага гурта традыцыйных спеваў “Касары”. Можна задавацца пытаннем, ці песня з даданнем сучаснае музыкі ўсё яшчэ застаецца ў рэчышчы традыцыйнае культуры. На гэтае пытанне адказ будзе станоўчы, калі захоўваецца асноўная роля меладычнае лініі народнага твору, на аснове якога робіцца інтэрпрэтацыя, а элементы сучаснае музыкі яе аздабляюць.
Лэйбл “Традыцыя” выдаў альбом аўтэнтычнага гурта “Каляжанкі” са Століншчыны ў серыі “Найлепшае з беларускага фальклору”. Цяпер праходзіць збор на наступныя выданні: на чарзе – гурт “Церабяначка” з Піншчыны.
Усё большую папулярнасць набывае жаночая шыйная аздоба – гарлячка. Яе насілі як частку традыцыйнага строю ў Веткаўскім і Брагінскім раёнах, а цяпер прыкрасы такога тыпу ўсё часцей можна заўважыць на гарадскіх модніцах, якія спалучаюць яе з сучасным адзеннем. Гэтую тэндэнцыю адзначаюць некаторыя беларускія медыі (напрыклад). Класічная гарлячка мае ўзор вароняе вока (як на фота вышэй), але сучасныя майстрыцы робяць і ўласныя інтэрпрэтацыі,
У параўнанні з папярэднім аналізаваным перыядам (студзень – сакавік) бачыцца далейшае пашырэнне цікаўнасці да традыцыйных танцаў сярод беларускае дыяспары, выхад рэлізаў з сучаснымі апрацоўкамі традыцыйных песень, працяг публікацыі аўтэнтычнага аўдыяматэрыялу (праект “Традыцыя”).
Танцы
Традыцыйныя танцы застаюцца істотнаю часткаю канцэртавых праграмаў фальклорных калектываў, што дзеюць пры афіцыйных установах культуры. Праўда, на сцэне танцы ўсё радзей дэманструюцца ў іх першапачатковым выглядзе, як яны выконваліся на вясковых вечарынах, моцна стылізуючы і ў харэаграфічным, і ў музычным плане. У вясковым побыце сёння традыцыйныя танцы не займаюць значнага месца, для іх зарэзерваваная прастора мастацкае самадзейнасці.Гарадскія ж аматары традыцыйнае культуры імкнуцца аднавіць вясковыя традыцыйныя танцы ў іх першапачатковым выглядзе, аднак вялікай перашкодай ёсць недастатковая (хаця ўжо і немалая) колькасць апублікаваных відэазапісаў з носьбітамі традыцыйнае культуры. Стала ці час ад часу праводзяцца заняткі традыцыйных танцаў і вечарыны прынамсі ў чатырох буйных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні, Батумі. Танцавальныя спатканні хаця б раз на месяц ці часцей адбываюцца ў шасці польскіх гарадах, а час ад часу – яшчэ ў двух. Магчыма, і там сустрэчы стануцца рэгулярнымі – на гэта ёсць запыт суполак мясцовых беларусаў. У Варшаве на цяперашні момант рэгулярныя заняткі беларускіх традыцыйных танцаў для дарослых ладзяць тры выкладніцы, дзве з якіх адкрылі групы сёлета. У Мінску, наадварот, колькасць выкладнікаў скарачаецца: у мінулым навучальным сезоне працавалі шэсць, а ў гэтым акадэмічным годзе стартавалі толькі пяць навучальных групаў.
Тэндэнцыя апошніх месяцаў – рост увагі да кадрыляў (фігурных танцаў на некалькі параў, часцей на чатыры альбо дзве). У беларускім гарадскім танцавальным асяродку іх выконвалі ўжо даволі даўно, але апошнім часам з’явілася тры істотныя публікацыі, якія паспрыялі папулярнасці гэтага віду танцаў (адна, другая і трэцяя). Да таго ж, кадрылям пачалі вучыць у танцавальных суполках беларусаў замежжа. Майстар-клас беларускіх кадрыляў прайшоў на адным з танцавальных летнікаў у Літве, дзе кадрылі таксама карыстаюцца вялікаю папулярнасцю.
Танцавальны рух у Беларусі ў параўнанні з замежжам больш цэнтралізаваны: канцэнтруецца ў сталіцы, адкуль трэнды і тэндэнцыі вандруюць у іншыя гарады. Беларусы, якія цяпер жывуць па-за межамі роднае краіны, больш рассяроджаныя, але ў іх утвараюцца незалежныя “цэнтры ўплыву”: людзі вучаць новыя танцы, крокі, узбагачаюць свой досвед, наведваючы, напрыклад, польскія вечарыны (польскі танцавальны рух таксама дэцэнтралізаваны). У Варшаве дзеіць школа дудароў, якія вучаць пераважна танцавальную музыку. Наколькі вядома нашай аналітычнай групе, іншых варыянтаў рэгулярных заняткаў беларускае традыцыйнае інструментальнае музыкі па-за афіцыйнымі ўстановамі культуры ды індывідуальнымі сустрэчамі няма.
Спевы
Спеўныя гурты дзеюць практычна пры кожным сельскім клубе ў Беларусі, аднак гуртоў, што выконваюць нестылізаваныя песні, неапрацаваныя, досыць мала. Сярод гарадскіх аматараў традыцыйнае культуры спевы таксама папулярныя, але практыкуюцца не так шырока, як танцы. Нам вядома пра рэгулярныя спеўныя заняткі ў новым акадэмічным годзе прынамсі ў чатырох буйных гарадах Беларусі, у трох польскіх і яшчэ ў Вільні. У Беластоку можна наведваць беларускі гурток альбо заняткі Юліты Харытанюк, якая працуе з падляскімі песнямі на мясцовых гаворках.На занятках спевамі сярод беларусаў замежжа нашая аналітычная група адзначае сумную тэндэнцыю: неразуменне стылістыкі традыцыйных спеваў, выкарыстанне прыёмаў, характэрных для народна-сцэнічнага альбо харавога выканальніцтва. Асабліва кідаюцца ў вочы праблемы з падводкаю (верхнім голасам). Беларусам, якія жывуць у Польшчы, хацелася б параіць заняткі ўкраінскіх педагогаў, якія працуюць на палескім матэрыяле.
З новых рэлізаў варта адзначыць кліп “Ой, да сонца” варшаўскага мужчынскага гурта традыцыйных спеваў “Касары”. Можна задавацца пытаннем, ці песня з даданнем сучаснае музыкі ўсё яшчэ застаецца ў рэчышчы традыцыйнае культуры. На гэтае пытанне адказ будзе станоўчы, калі захоўваецца асноўная роля меладычнае лініі народнага твору, на аснове якога робіцца інтэрпрэтацыя, а элементы сучаснае музыкі яе аздабляюць.
Кадр з відэа гурта Kasary - Oj, da sonce |
У рэлізе “Хадзіў-пахадзіў” гурта Ralla музычныя дадаткі да традыцыйнае песні выходзяць на першы план, таму гэты твор лепей было б прааналізаваць у музычным аглядзе, а не ў раздзеле, прысвечаным традыцыйнай культуры. Аднак варта адзначыць прафесійны падыход гурта да падачы інфармацыі пра песню, якую ён інтэрпрэтуе: адзначана, калі і ад каго яна была запісаная, у якім выданні апублікаваная.
Вокладка песні гурта RALLA "Хадзіў-пахадзіў" |
Лэйбл “Традыцыя” выдаў альбом аўтэнтычнага гурта “Каляжанкі” са Століншчыны ў серыі “Найлепшае з беларускага фальклору”. Цяпер праходзіць збор на наступныя выданні: на чарзе – гурт “Церабяначка” з Піншчыны.
Рамёствы
З усіх традыцыйных рамёстваў найбольшай увагай карыстаецца выраб традыцыйнага строю. Адпаведныя рэгулярныя заняткі адбываюцца прынамсі ў адным буйным горадзе Беларусі і, магчыма, адновяцца ў новым акадэмічным годзе ў Беластоку. Да 23 кастрычніка дзеяла выстава рэканструяваных гістарычных і беларускіх традыцыйных строяў аўтарства Кацярыны Ваданосавай у музеі ў Цеханоўцы ва ўсходняй Польшчы.Кацярына Ваданосава ў гарлячцы падчас адкрыцця сваёй выставы рэканструяваных беларускіх традыцыйных строяў Аўтар – Міхал Гжэсь, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку |
найчасцей не на сетцы, як у арыгінальных вырабах, а тэхнікаю ткання бісерам (у выніку атрымліваецца суцэльнае палатно, на якім могуць быць любыя ўзоры). Дзе тут мяжа між традыцыйным рамяством і артыстычнаю творчасцю? Нашая Аналітычная група прытрымліваецца меркавання, што традыцыйнымі можна назваць толькі гарлячкі з узорам вароняе вока, хай і выкананыя ў розных колерах.
Прапанова майстар-класаў традыцыйных рамёстваў вельмі сціплая. Магчыма, з гэтай прычыны ў публічнай прасторы раз-пораз з’яўляюцца анонсы майстар-класаў накшталт вырабу “славянскіх лялек” ці “свечак-жаданніц”. Калі такія адукацыйныя прадукты прадаюцца (і нятанна) пад відам распаўсюду беларускае традыцыйнае культуры, то гэтую з’яву варта акрэсліць словам “прафанацыя”. Тым, хто распаўсюджвае і спажывае такія веды, раім кнігі пра традыцыйныя рамёствы Яўгена Сахуты і Вольгі Лабачэўскай.
Вялікдзень – рухомае свята, дата якога разлічваецца паводле сонечна-месяцовага календара. Сёлета праваслаўныя святкавалі 5 траўня, а каталіцкі Вялікдзень быў 31 сакавіка. Пра апошні мы пісалі ў папярэднім аглядзе. У традыцыйным календары Каляды, Вялікдзень і Тройца – галоўныя святы, якія тым ці іншым чынам адзначаліся па ўсёй Беларусі. У хрысціянскай традыцыі яны звязаныя з жыццёвым шляхам Ісуса Хрыста, але маюць і дахрысціянскія сэнсы, звязаныя з аграрным годам і зменаю сезонаў (забеспячэнне плоднасці на наступны каляндарны перыяд, зімовае і вясновае навалецце, час буяння расліннасці).
Сёння Вялікдзень у Беларусі – самае папулярнае традыцыйнае свята. Яго адзначаюць найперш вернікі, а тыя, хто на працягу года не ходзіць у касцёл ці царкву, імкнуцца наведаць святыню хаця б раз на год, пасвяціць вербачкі ў Вербную нядзелю ці велікодную ежу ўласна на Вялікдзень. Варта заўважыць, што такое інструментальнае ўспрыманне Вялікадня можа не прадугледжваць удзелу ў набажэнстве. Беларусы, якія не наведваюць рэлігійных установаў, часта тым не менш фарбуюць яйкі на Вялікдзень, пякуць альбо купляюць булкі. У колах гарадскіх аматараў традыцыйнае культуры часам аднаўляюць абрад валачобніцтва (рытуальнага велікоднага абыходу падворкаў).
Тройца – рухомае свята, дата якога разлічваецца наступным чынам: 57-ы дзень ад Вялікадня ў каталікоў, 50-ы – у праваслаўных (сёлета была 19 траўня ў каталікоў, 23 чэрвеня – у праваслаўных). Тройцу святкуюць вяскоўцы і вернікі, а ў гарадскім нерэлігійным асяродку гэтае свята амаль нерэпрэзентаванае.
Купалле – свята дахрысціянскага паходжання, прымеркаванае да летняга сонцастаяння (у 2024 годзе – 20 чэрвеня). У хрысціянскім календары прымацаванае да пярэдадня дня народзінаў Іаана (Яна) Хрысціцеля, які каталікі адзначаюць 24 чэрвеня, а праваслаўныя – 7 ліпеня. Купалле адзначалі не па ўсёй Беларусі. У некаторых лакальных традыцыях функцыі гэтага свята пераходзілі на Тройцу ці Пятроў дзень (29 чэрвеня ў каталікоў, 12 ліпеня ў праваслаўных). Як агульнанацыянальнае гэтае свята стала ўспрымацца праз дзейнасць савецкіх установаў культуры ў 2-й палове ХХ стагоддзя. У асяродку гарадскіх аматараў традыцыйнае культуры і ў Беларусі, і за мяжою Купалле таксама адзначаюць. Для беларусаў замежжа яно паступова набывае значэнне галоўнага свята году: да купальскага часу прымяркоўваюць Дні беларускае культуры па ўсім свеце, нават калі фальклорны складнік не займае там асноўнага месца. Некаторыя суполкі беларусаў замежжа не адзначаюць іншых каляндарных святаў, акрамя Купалля.
Дажынкі. Сімволіку свята ўраджаю маюць шмат якія даты традыцыйнага календара, калі асвячаліся пэўныя прадукты: Мядовы Спас, Яблычны Спас, Успенне, Багач. Дажынкі ў традыцыйным календары не прымяркоўваліся да пэўнае даты, а ладзіліся ў парадку завяршэння жніва і былі сямейна-суседскай, а не агульнавясковай урачыстасцю. У савецкі час і ў незалежнай Беларусі набылі характар агульнанацыянальнага свята ўраджаю і ладзяцца найчасцей увосень, то бок пазней, чымся ў традыцыйным календары.
Багач праваслаўныя адзначаюць 21 верасня, а каталікі – 8-га. Пад назваю Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі, Нараджэнне Божай Маці свята вядомае па ўсёй Беларусі, а пад назваю Багач і падобнымі, што адсылаюць да сімволікі багатага ўраджаю, – на Гродзеншчыне, у паўднёвай і ўсходняй частках Міншчыны. Багач у традыцыйным календары – толькі адно са святаў новага ўраджаю, да таго ж неабавязкова галоўнае. Яно звязанае з днём восеньскага раўнадзенства, але саступае ў колькасці элементаў, звязаных з гэтай астранамічнай падзеяй, Узвіжанню.
У сучасным беларускім грамадстве Багач рэпрэзентаваны анімацыямі работнікаў афіцыйных установаў культуры і святкаваннямі, што ладзяць гарадскія аматары традыцыйнае культуры. Разам з Калядамі, Гуканнем вясны і Купаллем Багач утварае кола святаў, што структуруюць жыццё беларускіх суполак і ў Беларусі, і за мяжою.
Прапанова майстар-класаў традыцыйных рамёстваў вельмі сціплая. Магчыма, з гэтай прычыны ў публічнай прасторы раз-пораз з’яўляюцца анонсы майстар-класаў накшталт вырабу “славянскіх лялек” ці “свечак-жаданніц”. Калі такія адукацыйныя прадукты прадаюцца (і нятанна) пад відам распаўсюду беларускае традыцыйнае культуры, то гэтую з’яву варта акрэсліць словам “прафанацыя”. Тым, хто распаўсюджвае і спажывае такія веды, раім кнігі пра традыцыйныя рамёствы Яўгена Сахуты і Вольгі Лабачэўскай.
Святы
Сярод найбольш важных традыцыйных святаў у красавіку – верасні варта назваць Вялікдзень, Тройцу, Купалле, дажынкі, Багач. Два першыя лічыліся вялікімі (істотнымі) у традыцыйнай, вясковай культуры. Купалле і Багач у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў (перыяд, з якога паходзіць большасць класічных этнаграфічных крыніцаў) адзначалі не па ўсёй Беларусі, аднак у сучасным беларускім грамадстве іх роля вырасла, і сёння гэтыя святы ўспрымаюцца як агульнанацыянальныя. Дажынкі займаюць значнае месца ў афіцыйным дыскурсе ўладаў Беларусі, аднак у сваім цяперашнім выглядзе мала нагадваюць святкаванні, апісаныя ў этнаграфічных крыніцах канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.Вялікдзень – рухомае свята, дата якога разлічваецца паводле сонечна-месяцовага календара. Сёлета праваслаўныя святкавалі 5 траўня, а каталіцкі Вялікдзень быў 31 сакавіка. Пра апошні мы пісалі ў папярэднім аглядзе. У традыцыйным календары Каляды, Вялікдзень і Тройца – галоўныя святы, якія тым ці іншым чынам адзначаліся па ўсёй Беларусі. У хрысціянскай традыцыі яны звязаныя з жыццёвым шляхам Ісуса Хрыста, але маюць і дахрысціянскія сэнсы, звязаныя з аграрным годам і зменаю сезонаў (забеспячэнне плоднасці на наступны каляндарны перыяд, зімовае і вясновае навалецце, час буяння расліннасці).
Сёння Вялікдзень у Беларусі – самае папулярнае традыцыйнае свята. Яго адзначаюць найперш вернікі, а тыя, хто на працягу года не ходзіць у касцёл ці царкву, імкнуцца наведаць святыню хаця б раз на год, пасвяціць вербачкі ў Вербную нядзелю ці велікодную ежу ўласна на Вялікдзень. Варта заўважыць, што такое інструментальнае ўспрыманне Вялікадня можа не прадугледжваць удзелу ў набажэнстве. Беларусы, якія не наведваюць рэлігійных установаў, часта тым не менш фарбуюць яйкі на Вялікдзень, пякуць альбо купляюць булкі. У колах гарадскіх аматараў традыцыйнае культуры часам аднаўляюць абрад валачобніцтва (рытуальнага велікоднага абыходу падворкаў).
Тройца – рухомае свята, дата якога разлічваецца наступным чынам: 57-ы дзень ад Вялікадня ў каталікоў, 50-ы – у праваслаўных (сёлета была 19 траўня ў каталікоў, 23 чэрвеня – у праваслаўных). Тройцу святкуюць вяскоўцы і вернікі, а ў гарадскім нерэлігійным асяродку гэтае свята амаль нерэпрэзентаванае.
Купалле – свята дахрысціянскага паходжання, прымеркаванае да летняга сонцастаяння (у 2024 годзе – 20 чэрвеня). У хрысціянскім календары прымацаванае да пярэдадня дня народзінаў Іаана (Яна) Хрысціцеля, які каталікі адзначаюць 24 чэрвеня, а праваслаўныя – 7 ліпеня. Купалле адзначалі не па ўсёй Беларусі. У некаторых лакальных традыцыях функцыі гэтага свята пераходзілі на Тройцу ці Пятроў дзень (29 чэрвеня ў каталікоў, 12 ліпеня ў праваслаўных). Як агульнанацыянальнае гэтае свята стала ўспрымацца праз дзейнасць савецкіх установаў культуры ў 2-й палове ХХ стагоддзя. У асяродку гарадскіх аматараў традыцыйнае культуры і ў Беларусі, і за мяжою Купалле таксама адзначаюць. Для беларусаў замежжа яно паступова набывае значэнне галоўнага свята году: да купальскага часу прымяркоўваюць Дні беларускае культуры па ўсім свеце, нават калі фальклорны складнік не займае там асноўнага месца. Некаторыя суполкі беларусаў замежжа не адзначаюць іншых каляндарных святаў, акрамя Купалля.
Дажынкі. Сімволіку свята ўраджаю маюць шмат якія даты традыцыйнага календара, калі асвячаліся пэўныя прадукты: Мядовы Спас, Яблычны Спас, Успенне, Багач. Дажынкі ў традыцыйным календары не прымяркоўваліся да пэўнае даты, а ладзіліся ў парадку завяршэння жніва і былі сямейна-суседскай, а не агульнавясковай урачыстасцю. У савецкі час і ў незалежнай Беларусі набылі характар агульнанацыянальнага свята ўраджаю і ладзяцца найчасцей увосень, то бок пазней, чымся ў традыцыйным календары.
Багач праваслаўныя адзначаюць 21 верасня, а каталікі – 8-га. Пад назваю Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі, Нараджэнне Божай Маці свята вядомае па ўсёй Беларусі, а пад назваю Багач і падобнымі, што адсылаюць да сімволікі багатага ўраджаю, – на Гродзеншчыне, у паўднёвай і ўсходняй частках Міншчыны. Багач у традыцыйным календары – толькі адно са святаў новага ўраджаю, да таго ж неабавязкова галоўнае. Яно звязанае з днём восеньскага раўнадзенства, але саступае ў колькасці элементаў, звязаных з гэтай астранамічнай падзеяй, Узвіжанню.
У сучасным беларускім грамадстве Багач рэпрэзентаваны анімацыямі работнікаў афіцыйных установаў культуры і святкаваннямі, што ладзяць гарадскія аматары традыцыйнае культуры. Разам з Калядамі, Гуканнем вясны і Купаллем Багач утварае кола святаў, што структуруюць жыццё беларускіх суполак і ў Беларусі, і за мяжою.
Аўтар: Аналітычная група Беларускай Рады культуры