Кіно: Важная прэм'ера фільму Мары Тамковіч і барацьба за прысутнасць на кінамапе Еўропы
Канец вясны – лета – пачатак восені – ці не самы плённы сезон у кіно. Звычайна на гэты час прыпадае большасць здымкаў новых стужак. Раскіданыя па свеце беларускія кінематаграфісты вымушаныя падпарадкоўвацца не сваім творчым задумам і здымачным графікам, а суворай рэчаіснасці. Шмат для каго з іх здымкі толькі наперадзе: на парадку дня – пошук фінансавання для праектаў, спробы прыстасавацца да нязвыклых умоваў эміграцыі, а галоўнае – асэнсаваць сваё новае становішча, зразумець, пра што здымаць у новых абставінах. Калі меркаваць з тэмаў на пітчынгах і нешматлікіх прэм'ерах, беларускае кіно па-ранейшаму перажывае калектыўную траўму 2020 году. Якім чынам рухацца далей? Гэта і ёсць галоўнае экзістэнцыйнае пытанне, на якое пакуль няма адказу.
Галоўная стужка пра Беларусь узору 2020
Кадр са стужкі "Пад шэрым небам" |
Ясна, што фільм здымаўся за межамі Беларусі, у Польшчы, дзе вучылася ў Варшаўскай кінашколе ды Школе Вайды і даўно жыве ды працуе Мара
Тамковіч. «Пад шэрым небам» – добры прыклад інтэграцыі беларусаў у еўрапейскую кінематаграфічную прастору, ён ствараўся супольна беларускімі і польскімі кінематаграфістамі: над сцэнаром Мары Тамковіч дапамагалі працаваць Улада Сянькова, Нэла Агрэніч і Маруся Ясіневіч, ролі выконвалі беларускія акторы, у кадры яны прамаўляюць па-беларуску і па-расійску. А вось беспасярэдне здымачную групу складалі польскія прафесіяналы, у тым ліку аператар-пастаноўшчык Кшыштаф Трэля.
7 чэрвеня адбылася сусветная прэм'ера стужкі ў межах міжнароднай конкурснай праграмы фестывалю TriBeCa («Трайбэка») у Нью-Ёрку. Вядомасць фэсту, яго адкрытасць творцам з розных краінаў і высокая цытаванасць у медыях сведчаць пра высокі ўзровень міжнароднага старту стужкі Мары Тамковіч. Фільм заўважылі сярод іншых: пра «Пад шэрым небам» напісалі аўтарытэтныя амерыканскія кінарэсурсы і аглядальнікі. Раней стужка выклікала цікаўнасць і ў Еўропе.
А 27 верасня ў Гдыні на агульнапольскім фестывалі ігравых стужак фільм Мары Тамковіч, што браў удзел у асноўным поўнаметражным конкурсе, атрымаў прыз за найлепшы дэбют. Калі ўлічыць традыцыйна высокі ўзровень конкурсных працаў і гучныя імёны іх аўтараў ды аўтарак, гэтую ўзнагароду беларускай рэжысёркі можна назваць вельмі значнаю.
Зрэшты, прыз і высокія ацэнкі рэцэнзентаў можна патлумачыць не толькі вельмі актуальнаю тэмаю. Бальшыня аглядальнікаў адзначае «Пад шэрым небам» высокага прафесійнага ўзроўню. Сама Мара Тамковіч падкрэслівае ў інтэрв'ю, што ейную стужку нельга лічыць адно дакументальнаю рэканструкцыяй падзеяў. «Пад шэрым небам» – востраактуальнае палітычнае кіно, але ў аснове ляжыць псіхалагічная драма герояў, якія не хочуць скарацца пад уплывам абставінаў і, нягледзячы ні на што, працягваюць змагацца за праўду, волю і сваё каханне.
Да фінансавання стужкі далучыўся Польскі інстытут кінамастацтва, але бюджэт 250 тысяч еўраў, якім распараджаліся стваральнікі, для поўнаметражнай ігравой карціны на цяперашні час выглядае зусім сціплым. Фільм вылучаецца пэўным мінімалізмам, там няма маштабных кадраў. Талент Мары Тамковіч якраз у тым, што яна ўтрымлівае ўвагу аўдыторыі з дапамогай эмацыйна цяжкай гісторыі праз паўтары гадзіны без спецэфектаў і масавых сцэнаў, выключна камернымі рэжысёрскімі прыёмамі.
Фільм вельмі ўражвае нават тых, хто няшмат ведае пра падзеі і становішча ў Беларусі, пры гэтым аўтарка не дае агульнае панарамы. Але паводле невялічкага фрагменту беларускае рэчаіснасці, увасобленага ў стужцы Мары Тамковіч, можна адчуць напружанасць агульнабеларускае драмы нават глыбей, чымся прагледзеўшы дзясяткі тэлевізійных рэпартажаў. «Пад шэрым небам» – гэта акторскае кіно, яно трымаецца на выканаўцах галоўных роляў Аляксандры Вайцаховіч і Валянціне Навапольскім. Акторам удалося стварыць вельмі праўдзівыя і выразныя партрэты актуальных герояў, такіх рэдкіх у сучасным беларускім кіно.
Мара Тамковіч нездарма вучылася ў польскіх майстроў рэжысуры. Ейны рэалістычны поўнаметражны дэбют відавочна створаны ў традыцыі польскае псіхалагічнае кінадрамы з вострасацыяльным адценнем, што мае карані яшчэ ў кінематографе сямідзясятых – васьмідзясятых. «Пад шэрым небам» на гэты момант – сапраўдны флагман беларускага нацыянальнага кіно, што вымушана дзеіць пад замежнаю вытворчасцю. Пазбаўлены штучнага пафасу і не мае аніякага дачынення да палітычнае кінаспекуляцыі, што, на жаль, не рэдкасць сярод мастацкіх твораў пра беларускую рэвалюцыю 2020 году.
Стужка Мары Тамковіч – цяпер самая сур'ёзная і самая паспяховая, у тым ліку з пункту гледжання міжнароднага розгаласу, спроба асэнсаваць сучасныя беларускія падзеі ў нацыянальным кіно. Відавочна, што агульная калектыўная траўма на доўгі час зробіцца крыніцаю сюжэтаў для беларускіх кінематаграфістаў. Пытанне, аднак, у надзвычай абмежаваных магчымасцях, якія маюць апошнія.
Сатырычны праект «ЧинЧинЧенэл» запрапанаваў у верасні свой новы цыкл «БелГосПсиХоз». Малабюджэтны YouTube-праект працягвае высмейваць рэаліі сучаснае дыктатуры ў Беларусі. І гэтым разам у прыцэле – адмоўныя тыпажы: чыноўнікі, міліцыянты, прыхільнікі ўлады – “ябацькі”. Пры відавочным браку сродкаў аўтары праекту знаходзяць магчымасці ствараць ёмкія, выразныя партрэты, што адзін за адным складваюцца ў калектыўны партрэт неататалітарнае сістэмы.
7 чэрвеня адбылася сусветная прэм'ера стужкі ў межах міжнароднай конкурснай праграмы фестывалю TriBeCa («Трайбэка») у Нью-Ёрку. Вядомасць фэсту, яго адкрытасць творцам з розных краінаў і высокая цытаванасць у медыях сведчаць пра высокі ўзровень міжнароднага старту стужкі Мары Тамковіч. Фільм заўважылі сярод іншых: пра «Пад шэрым небам» напісалі аўтарытэтныя амерыканскія кінарэсурсы і аглядальнікі. Раней стужка выклікала цікаўнасць і ў Еўропе.
А 27 верасня ў Гдыні на агульнапольскім фестывалі ігравых стужак фільм Мары Тамковіч, што браў удзел у асноўным поўнаметражным конкурсе, атрымаў прыз за найлепшы дэбют. Калі ўлічыць традыцыйна высокі ўзровень конкурсных працаў і гучныя імёны іх аўтараў ды аўтарак, гэтую ўзнагароду беларускай рэжысёркі можна назваць вельмі значнаю.
Зрэшты, прыз і высокія ацэнкі рэцэнзентаў можна патлумачыць не толькі вельмі актуальнаю тэмаю. Бальшыня аглядальнікаў адзначае «Пад шэрым небам» высокага прафесійнага ўзроўню. Сама Мара Тамковіч падкрэслівае ў інтэрв'ю, што ейную стужку нельга лічыць адно дакументальнаю рэканструкцыяй падзеяў. «Пад шэрым небам» – востраактуальнае палітычнае кіно, але ў аснове ляжыць псіхалагічная драма герояў, якія не хочуць скарацца пад уплывам абставінаў і, нягледзячы ні на што, працягваюць змагацца за праўду, волю і сваё каханне.
Да фінансавання стужкі далучыўся Польскі інстытут кінамастацтва, але бюджэт 250 тысяч еўраў, якім распараджаліся стваральнікі, для поўнаметражнай ігравой карціны на цяперашні час выглядае зусім сціплым. Фільм вылучаецца пэўным мінімалізмам, там няма маштабных кадраў. Талент Мары Тамковіч якраз у тым, што яна ўтрымлівае ўвагу аўдыторыі з дапамогай эмацыйна цяжкай гісторыі праз паўтары гадзіны без спецэфектаў і масавых сцэнаў, выключна камернымі рэжысёрскімі прыёмамі.
Фільм вельмі ўражвае нават тых, хто няшмат ведае пра падзеі і становішча ў Беларусі, пры гэтым аўтарка не дае агульнае панарамы. Але паводле невялічкага фрагменту беларускае рэчаіснасці, увасобленага ў стужцы Мары Тамковіч, можна адчуць напружанасць агульнабеларускае драмы нават глыбей, чымся прагледзеўшы дзясяткі тэлевізійных рэпартажаў. «Пад шэрым небам» – гэта акторскае кіно, яно трымаецца на выканаўцах галоўных роляў Аляксандры Вайцаховіч і Валянціне Навапольскім. Акторам удалося стварыць вельмі праўдзівыя і выразныя партрэты актуальных герояў, такіх рэдкіх у сучасным беларускім кіно.
Мара Тамковіч нездарма вучылася ў польскіх майстроў рэжысуры. Ейны рэалістычны поўнаметражны дэбют відавочна створаны ў традыцыі польскае псіхалагічнае кінадрамы з вострасацыяльным адценнем, што мае карані яшчэ ў кінематографе сямідзясятых – васьмідзясятых. «Пад шэрым небам» на гэты момант – сапраўдны флагман беларускага нацыянальнага кіно, што вымушана дзеіць пад замежнаю вытворчасцю. Пазбаўлены штучнага пафасу і не мае аніякага дачынення да палітычнае кінаспекуляцыі, што, на жаль, не рэдкасць сярод мастацкіх твораў пра беларускую рэвалюцыю 2020 году.
Стужка Мары Тамковіч – цяпер самая сур'ёзная і самая паспяховая, у тым ліку з пункту гледжання міжнароднага розгаласу, спроба асэнсаваць сучасныя беларускія падзеі ў нацыянальным кіно. Відавочна, што агульная калектыўная траўма на доўгі час зробіцца крыніцаю сюжэтаў для беларускіх кінематаграфістаў. Пытанне, аднак, у надзвычай абмежаваных магчымасцях, якія маюць апошнія.
Кінапартрэты дыяспары і “ябацькі” ў крывым люстэрку
Кадр з "Я парушаю закон I БелДзяржПсіХоз I 1 серыя" |
Кадр з "Артэфакт пяты: «Сукенка Іны Зайцавай»" |
Безумоўна, запыт на асвятленне жыцця беларускае дыяспары існуе, і праект «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» – толькі першая спроба. Відавочна, што рэфлексіяў на тэму беларусаў-мігрантаў будзе болець.
Адною з першых ластавак у гэтай тэме сталася некалі эксперыментальная праца дакументаліста Максіма Шведа «Апошняя начная змена». Яе прэм'ера адбылася летась на Bulbamovie ў Беластоку, пасля чаго стужку некалькі разоў прэзентавалі і ў Варшаве, у тым ліку і ў жніўні сёлета. Гэта дасціпная кароткаметражка, змантаваная з відэапаведамленняў у мэсэнджары. Дакументальныя фрагменты рэальнасці складзеныя тут у адмысловы ігравы аповед. Такім чынам, аўтар абышоўся мінімумам сродкаў, стварыўшы фактычна сапраўды безбюджэтнае кіно.
Але такія выпадкі, як фільм Максіма Шведа (ён, дарэчы, аўтар і дзвюх частак праекту «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі»), – хутчэй, выключэнне, бо зазвычай кіно патрабуе вялікіх сродкаў на сваю вытворчасць. І тут у нашых кінематаграфістаў вялікія праблемы. Атрымаць фінансаванне ў краінах, куды прыехаў на сталы побыт толькі некалькі гадоў таму, – няпростае заданне. Фактычна паспяховая праца беларускіх кінематаграфістаў-эмігрантаў цалкам залежыць ад таго, наколькі ўдала яны адаптаваліся, як шчыльна залучаныя ў мясцовую кінаіндустрыю.
Безумоўна, прасцей менавіта тым, хто, як Мара Тамковіч, атрымаў мясцовую кінаадукацыю і мае досвед супрацы з мясцовымі кінематаграфістамі. Беларуска Дар'я Жук жыве ў Злучаных Штатах з 16 гадоў і ўжо зняла там некалькі камерцыйных стужак для тэлебачання, але сваю самую на гэты момант знакамітую працу – поўнаметражны дэбют «Крышталь» – некалькі гадоў таму здымала на радзіме ў Мінску і Барысаве. У апошнім нарадзілася Таццяна Заміроўская, аўтарка апавядання «Менавіта тое, што падаецца». Яго збіраецца экранізаваць Дар'я Жук, а прадзюсуюць стужку беларуска Воля Чайкоўская і эстонец Іва Фэлт, знаны ў тым ліку працаю на блокбастары Крыстафэра Ноўлана Tenet.
«Менавіта тое, што падаецца», – фантастычны сюжэт пра «траплянцаў», пару мігрантаў-беларусаў, якія праз нейкую таямнічую анамалію трапляюць з Амерыкі ў сучасную Беларусь. Фактычна гэты сюжэт пра тое, якою беларусы-мігранты бачаць цяпер сваю радзіму, можа зрабіцца новым крокам у беларускім нацыянальным кіно і асэнсаванні ім лёсу беларускае нацыі.
Знайсці сваё месца ў сусветнай індустрыі
Што датычыць убудаванасці беларусаў у сусветную індустрыю і кінасупольнасць, то Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) разам з нацыянальнымі кінаакадэміямі іншых краінаў сталася адною з заснавальніц Федэрацыі кінаакадэміяў Еўропы (FACE). Гэта мае дазволіць беларускім кінематаграфістам з нацыянальнаю пазіцыяй замацавацца на еўрапейскай кінамапе.
Заявіць пра сябе ўголас дапамагаюць і такія актыўнасці, як удзел у буйных міжнародных падзеях узроўню Канскага кінафестывалю. Сёлета ў дыскусіях у межах кінарынку ў Канах узялі ўдзел беларусы: дакументаліст Аляксандр Міхалковіч («Радзіма») выступіў спікерам падчас круглага стала Creating in Exile, дзе абмяркоўваўся досвед кінематаграфістаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае родныя краіны. А прадзюсарка Воля Чайкоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі Filmmakers Collectives Rising up in Eastern Europe, дзе галоўнаю тэмаю стаўся вымушаны ўдзел дакументалістаў у сацыяльных і палітычных катаклізмах.
Палітычны чыннік ды актывізм для нашых кінематаграфістаў – горкая паўсядзённасць. Важнаю калякінематаграфічнаю падзеяй сталася змаганне за лёс рэжысёра Андрэя Гнёта, якому пагражала экстрадыцыя з Сербіі ў Беларусь. Кампанію з адкрытымі лістамі сербскім уладам зарганізавала Беларуская незалежная кінаакадэмія пры падтрыманні Еўрапейскай кінаакадэміі.Самаю бадай што аптымістычнаю навіною за апошнія месяцы стаўся фестываль «Нефільтраванае кіно». Яго арганізатары былі вымушаныя праз пераслед перанесці паказы з Мінску за мяжу. Гэтым разам ён праходзіў адразу ў трох гарадах – Вільні, Хельсінкі і Берліне – ды, як заўсёды, прэзентаваў у адной з праграмаў зрэз актуальнае беларускае кінатворчасці, зробленай па-за межамі індустрыйнае мадэлі, практычна паводле безбюджэтнае схемы. Імпэт, энтузіязм і талент аўтараў стужак яшчэ раз паказалі: жаданне і цікаўнасць да таго, каб здымаць кіно, у беларусаў заўсёды былі, ёсць і будуць.
Аўтар: Аналітычная група Беларускай Рады культуры