Арт: мова цела, акцыянізм і зварот да прыроды
Цяжка паспяваць за колькасцю падзеяў, геаграфія беларускага даўно шырэйшая за контур краіны. У раскладзе на тыдзень толькі панядзелак не адаб’ецца адкрыццём альбо акцыяй, але і гэты дзень – толькі фармальны выходны, бо сеціва не спыняе працы, дае падставы для разважанняў пра нашае мастацтва. За паўгода 240 разоў – і, хутчэй за ўсё, мы памыляемся – гледачы сутыкнуліся з артыстычнымі выказваннямі беларусаў у публічнай прасторы. Даўно немагчыма ахапіць неабдымнае. Можна толькі сціпла спадзявацца, што ў такой плыні і колькасці падзеяў не згубіш сэнсу і каштоўнага.
Магчыма, менавіта ў такі час дэгуманізацыі ды расчалавечвання, і далей – эпохі новых тэхналогіяў шалёнага тэмпу, якія імкнуцца вырвацца з-пад нашага кантролю, мова цела робіцца асабліва запатрабаванай, а вобраз чалавека, што распадаецца, змяняецца прысутнасцю ягонае постаці як мастацкага аб’екту. Перфармансіўнасць – здаецца, самы заўважны трэнд у сучасным беларускім мастацтве. У такім кароткім аглядзе немагчыма падрабязна разгледзець усю разнастайнасць пластычных і тэматычных рашэнняў у межах гэтага жанру, тым больш дакладна прааналізаваць яго форму.
Відавочныя імкненні мастакоў выйсці за межы канкрэтнага жанру. Нястача ўвагі, складанасць сацыялізацыі ді эгацэнтрызм творцаў не толькі вядуць да простае мовы, але і да тэатралізаванага, эксцэнтрычнага выбуху. Імкненне вярнуць цэласнасць страчанага і разам з тым жаданне стацца часткай агульнага новага свету вядзе да супольнасці відовішча. Пра гэта можа сведчыць імкненне ўцягнуць у твор як мага больш не толькі ідэяў і сэнсаў, але і ўдзельнікаў. Сацыялізацыя і ўзаемны абмен, пераадоленне адасобленасці і абмежаванняў кампетэнцыі вядуць да эйфарычнага пачуцця сюрпрыз-падзеі, адкрыцця невядомага. Аднак нерэалізаваныя спадзяванні пераўтвараюцца ў сумныя мітынгі гэпэнінґу наадварот. Таму сам рух – цела, аб'ект або выява – імкнецца стацца метафараю жыцця, але гэта пошук формы і даўняя барацьба з неразвязальным пытаннем часу. Вобразы даўно ператварыліся ў гукі, а саўнд стаўся часткаю візуальнае культуры, і мы чуем гэты крык, як рык аголенага да нерва цела мастака.
25.05.2024
Akademia Teatralna im. A. Zelwerowicza
Беласток
14. 06. 2024
Biennale Ve věci umění / Matter of Art
Národní galerie Praha – Veletržní palác
Прага
Нацыянальны дыскурс vs супольны свет
Прэса не дазваляе нам адхіліцца ад актуальнае павесткі, аднак паміж галоўнымі пагрозамі – вайной і турэмным зняволеннем – большасць беларускіх медыяў па-ранейшаму не звяртае дастатковай увагі на культурны генацыд. Быццам тое, што разбурае, важнейшае за тое, што стварае. А можа, з нашым мастацтвам не ўсё так дрэнна і яно само будзе ў стане сведчыць пра дзве важныя рэчы, якімі і характарызуюць дасягненні культуры: вольнасць чалавека і ягоная здольнасць да самарэалізацыі?Магчыма, менавіта ў такі час дэгуманізацыі ды расчалавечвання, і далей – эпохі новых тэхналогіяў шалёнага тэмпу, якія імкнуцца вырвацца з-пад нашага кантролю, мова цела робіцца асабліва запатрабаванай, а вобраз чалавека, што распадаецца, змяняецца прысутнасцю ягонае постаці як мастацкага аб’екту. Перфармансіўнасць – здаецца, самы заўважны трэнд у сучасным беларускім мастацтве. У такім кароткім аглядзе немагчыма падрабязна разгледзець усю разнастайнасць пластычных і тэматычных рашэнняў у межах гэтага жанру, тым больш дакладна прааналізаваць яго форму.
Відавочныя імкненні мастакоў выйсці за межы канкрэтнага жанру. Нястача ўвагі, складанасць сацыялізацыі ді эгацэнтрызм творцаў не толькі вядуць да простае мовы, але і да тэатралізаванага, эксцэнтрычнага выбуху. Імкненне вярнуць цэласнасць страчанага і разам з тым жаданне стацца часткай агульнага новага свету вядзе да супольнасці відовішча. Пра гэта можа сведчыць імкненне ўцягнуць у твор як мага больш не толькі ідэяў і сэнсаў, але і ўдзельнікаў. Сацыялізацыя і ўзаемны абмен, пераадоленне адасобленасці і абмежаванняў кампетэнцыі вядуць да эйфарычнага пачуцця сюрпрыз-падзеі, адкрыцця невядомага. Аднак нерэалізаваныя спадзяванні пераўтвараюцца ў сумныя мітынгі гэпэнінґу наадварот. Таму сам рух – цела, аб'ект або выява – імкнецца стацца метафараю жыцця, але гэта пошук формы і даўняя барацьба з неразвязальным пытаннем часу. Вобразы даўно ператварыліся ў гукі, а саўнд стаўся часткаю візуальнае культуры, і мы чуем гэты крык, як рык аголенага да нерва цела мастака.
25.05.2024
Ірына Ануфрыева, Д’ямэнда Ґалас
38. Dni Sztuki Współczesnej: Void / PustkaAkademia Teatralna im. A. Zelwerowicza
Беласток
Крыніца: https://bok.bialystok.pl / fot. Radek Kamiński |
14. 06. 2024
Воля Сасноўская і Эльске Розэнфэльд
Archive of gestures: becoming in/visibleBiennale Ve věci umění / Matter of Art
Národní galerie Praha – Veletržní palác
Прага
Крыніца: https://skovhuset.org / Georg Jagunov, Geosanctuary, 2024 |
8.06.2024
Tumult #6: Alchemy Unveiled
Willem Twee Toonzaal
с’Эртахэнбос
Акцыянізм сапраўды стаўся ў гэтым сезоне медыйнаю падзеяй, поўнаю спрэчак і дыскусіяў, вяртаючы пачуццё грамадскага кругавароту і выходзячы за межы вузкага нацыянальнага дыскурсу. Акцыя застаецца інструментам не толькі палітычнага пратэсту, але і нагадвае тэму аўтаноміі радыкальнага мастацкага выказвання, якое не так проста паддаецца кантролю і камерцыялізацыі.
07.06.2024
Łzy szczęścia
Zachęta – Narodowa Galeria Sztuki
Варшава
29.07.2024
Tombe de Vincent van Gogh à Auvers-sur-Oise
Авэр-сюр-Ўаз
05.04.2024
Skovhuset Kunst & Natur
Вэрлюсэ
12.04.2024
Galeria Sztuki Współczesnej Slendzinskich
Беласток
20.08.2024
Echo, Bazinato, Міла Котка
Natureza Urbana
CCBB / Centro Cultural Banco do Brasil
Бразілія
07.09.2024
Gwangju Biennale Exhibition Hall
Кўанґ-Чжу
13.04.2024
Берлін
08.05. 2024
Вадзім Качан, Таццяна Савік, Юлія Цярэшка, Аляксандр Трускоўскі, Елізавета Янкова
Зямля крывавіць гісторыяй
НЦСМ / Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Мінск
6.08.2024
Алесь Пушкін, Руфіна Базлова, Аляксандр Васюковіч, Ёлянта Кільян,
Ales Pushkin. Afterlife
Музей Вольнай Беларусі
Варшава
29.08.2024
ЄрміловЦентр / YermilovCentre
Харкаў
Нас заўсёды дзівіла, чаму беларуская наменклатура, нягледзячы на ўсе намаганні рэжыму да палітычнай інтэграцыі з Усходам, ігнаруе факт, што большасць культурна-інтэлектуальных падзеяў адбываецца на Захадзе. Чаму і сёння Варшава, Берлін і Вільня – найважнейшыя гарады для мастацтва Беларусі? Думаецца, гістарычная памяць адзінасці з Еўропай і пераадоленне межаў у разнастайных сэнсах будуць усё больш набіраць сілы.
13.06.2024
Neues Museum Nürnberg
Нюрнбэрґ
03.07.2024
Dark Angels
Познань
5.09.2024
галерэя ДК
Мінск
29.09.2024
Biuro Wystaw
Варшава
Часам у такіх аглядах змешваюцца мастацкія, культурніцкія і нават сацыяльныя тэндэнцыі. Мы, вядома, жывём у час даўно легітымнае сацыяльнае пластыкі, міждысцыплінарных праектаў, эксперыментаў і пошукаў новых формаў дзеяння. Таму варта звярнуць увагу на самаарганізацыю і паўстанне новых мастацкіх структураў, нягледзячы на іх паралельнае руйнаванне і забарону ў Беларусі. За апошнія паўгода не толькі актыўна працягвалі дзеяць вядомыя арганізацыі, але і з’явіўся цэлы спектр розных арт-структураў: рэзідэнцыі і гранты, студыі і культурніцкія прасторы, аб'яднанні і фестывалі, масмедыі і інтэграцыйныя куратарскія праекты.
Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. Глебава
адкрылі пабудаваны на былым месцы новы будынак Глебаўкі
Mochnarte Fоundation
фонд і рэзідэнцыя для мастакоў на эміграцыі
Fundacja KUT
культурніцкая арганізацыя і прастора
PhotoArtDoc
фестываль фатаграфіі, з тэмаю на стыку дакументалістыкі і мастацтва
Назіраецца арыентацыя на навуковыя прынцыпы і выкарыстанне новых тэхналогіяў. Побач з 3D-мадэляваннем паступова ўваходзяць элементы праграмавання ў відэа, фота і пластыку. Але паралельна ідзе і праца з “праўдаю матэрыялу”, і часам абодва трэнды прысутнічаюць у межах аднаго праекту. Магчыма, гэта не толькі сінтэтычная праца, але і эклектычнае сведчанне пра нашую пераходную эпоху.
5.04.2024
Beyond the Sound
House of Arts
Брно
17.04.2024
Commune Gallery
Вена
Фота як медыя застаецца вельмі прэзентабельным і разнастайным у беларускім выяўленчым мастацтве. Камера як інструмент, набліжаны да выражэння рэальнасці, адпавядае як хуткасці, гэтак і праўдзівасці адлюстравання актуальнага моманту. Аднак ужо даўно назіраецца значна больш разнастайнае выкарыстанне фота, якое выходзіць за межы хронікі часу і дакументалістыкі. Цяжка знайсці хоць аднаго сучаснага беларускага мастака, які не выкарыстоўваў бы фота для калажу, мантажу, відэа, інсталяцыяў і нават перформансаў. І хоць фотарэалізм застаецца дамінантавым стылем, што зацягнуўся на стагоддзе ярмом тэхнічна ўзброенага акадэмізму, самыя радыкальныя канцэптуальныя фотатрансфармацыі скіроўваюцца не толькі ў бок абстракцыі, але і да поўнага адмаўлення ад выявы, пераўтвараючыся ў гук і слова, аспрэчваючы дамінанту фактаграфіі.
11.04.2024
Fotoforum Dresden
Дрэздэн
4.07.2024
Ігар Нікалаенка
Мне не скучно
Мемарыяльны музей-майстэрня 3. Азгура
Мінск
2.09.2024
galeria MD_S
Вроцлаў
Стварэнне карцінаў па-ранейшаму захапляе агромністую колькасць мастакоў. У сённяшнім беларускім мастацтве ўплыў фота на маляванне застаецца тэндэнцыйна нязменным. Часам здаецца, што шмат якія мастакі, якія звяртаюцца да гэтае традыцыйнае практыкі, празмерна залежаць ад здымкаў, ігнаруючы асновы бачання, а тым больш філасофскага асэнсавання фізікі і хіміі колераў з фарбаю ды жывапісу як ідэі. Іхны давер да фатаграфіі выглядае мацнейшым, чымся да рэчаіснасці і ўласных вачэй. Быццам гэта нейкая гульня і кампраміс у бок бізнес-стратэгіі, якая адказвае густу захопленых лёгкім сюррэалістычным адхіленнем буржуа. Здаецца, радыкальныя канцэпцыі жывапісу толькі ў некаторых выключных выпадках рэпрэзентаваныя ў нашым мастацтве, а шырэйшае кола па-ранейшаму проста ілюструе фарбамі.
І, ясна, што жывая экспрэсія і стылізацыя ў бок беспасярэдняга прымітывізму будуць супрацьстаяць гэтай тэндэнцыі, але ці сапраўды гэта будзе шлях да адказу пра карціну нашага часу?
12.04.2024
CreateCulture Space
Вільня
19.04.2024
Marszałkowska 18
Варшава
21.09.2024
Pilotenkueche
Ляйпцыґ
12.09.2024
НЦСМ / Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Мінск
Яшчэ больш важнаю падаецца куратарская дзейнасць у стварэнні буйных міжнародных праектаў, як Пражскае біенале / Biennale Ve věci umění / Matter of Art. Куратарам удалося выбудаваць вельмі спецыфічную адзіную прастору асноўнай экспазіцыі на прынцыпах адкрытасці, транспарэнтнасці і ўзаемадзеяння, а таксама стварыць шырокую праграму падзеяў і дыскусіяў на тэму вёскі як прасторы сацыяльных і гістарычных пераменаў ды будучыні працоўных рухаў да салідарнасці і справядлівасці.
І, безумоўна, варта згадаць праект вялікае каманды беларускіх куратарак і куратараў у супрацы з украінскімі калегамі з “ЄрміловЦентру”. Падчас стварэння выставы “Відчуття безпеки / Sense of Safety” яны аказаліся ў авангардзе, у дакладным мілітарыстычным сэнсе гэтага слова, падчас масаваных бамбаванняў Харкава расейскімі войскамі. Сутыкненне са смерцю асобаў, якія наведалі выставу, не пакідае дыстанцыі паміж мастацтвам і трагічнасцю жыцця ды надае яшчэ большы сэнс відэапраекту Bridge of Solidarity, які аб’ядноўвае больш за 20 мастацкіх установаў па ўсім свеце і супрацьстаіць разбуральнаму духу вайны, ствараючы новыя сеткі не толькі паміж мастацкім, але і чалавечым узаемападтрыманнем.
17.04.2024
куратары: Аляксандр Новікаў і Алена Карпілава
Bambini Ovunque / Дзеці паўсюль / Children Everywhere
Architectural Thinking School for Children
Foreign Pavilion
Венецыя
06.06.2024
куратора: Вера Залуцкая
Эвеліна Домніч і Дзмітры Гельфанд
Force FieldTumult #6: Alchemy Unveiled
Willem Twee Toonzaal
с’Эртахэнбос
Акцыянізм сапраўды стаўся ў гэтым сезоне медыйнаю падзеяй, поўнаю спрэчак і дыскусіяў, вяртаючы пачуццё грамадскага кругавароту і выходзячы за межы вузкага нацыянальнага дыскурсу. Акцыя застаецца інструментам не толькі палітычнага пратэсту, але і нагадвае тэму аўтаноміі радыкальнага мастацкага выказвання, якое не так проста паддаецца кантролю і камерцыялізацыі.
07.06.2024
Яна Шостак
Otwarta pracowniaŁzy szczęścia
Zachęta – Narodowa Galeria Sztuki
Варшава
29.07.2024
Аляксей Кузьміч
RenaissanceTombe de Vincent van Gogh à Auvers-sur-Oise
Авэр-сюр-Ўаз
Натура як жыццёвая прастора для творчасці
Прырода робіцца лагічным працягам тэмы чалавека і, магчыма, у нейкім сэнсе нават ратаваннем. “Хавацца ў бульбу”, “бегчы ў лес” – натуральны стан падчас вайны і пераследу. Там, дзе немагчымае паўнавартаснае палітычнае і культурніцкае дзеянне, біяфактар адыгрывае асобную ролю – не толькі псіхалагічна-тэрапеўтычную, але і эстэтычную. Тут, у чалавечых пустэльнях і некантраляваных прасторах, застаецца месца не толькі для волі, але і для адукацыі: прырода заўсёды вучыць новым формам. Як і рэальнае разуменне глабальнай экалагічнай пагрозы, казаць пра якую падчас вяртання на нашую тэрыторыю атамнай зброі – гэта працяг традыцыйнага для Беларусі палітычнага руху. Не варта ўпадаць у ілюзію недастаткова пераадоленага рамантызму нацыянальнага неапаганства, трэба хутчэй звяртацца да сапраўдных навуковых прынцыпаў даследавання свету.05.04.2024
Ягор Ягуноў
Terra MorfSkovhuset Kunst & Natur
Вэрлюсэ
Крыніца: cкрыншот з YouTube - EMBRYO CORE / A geosanctuary installation by Georg Jagunov |
12.04.2024
Эміль Зянько
GreenhouseGaleria Sztuki Współczesnej Slendzinskich
Беласток
20.08.2024
Echo, Bazinato, Міла Котка
Natureza Urbana
CCBB / Centro Cultural Banco do Brasil
Бразілія
07.09.2024
Юра Шуст
The 15th Gwangju Biennale. Pansori, A Soundscape of the 21st centuryGwangju Biennale Exhibition Hall
Кўанґ-Чжу
Крыніца: https://jurashust.com / Installation view, Jura Shust at 15th Gwangju Biennale “Pansori, a soundscape of the 21st century”, Gwangju, South Korea, 2024 |
Супраціў, вайна, салідарнасць
Немагчымасць залагодзіць палітычныя праблемы выключна мастацкімі сродкамі безумоўна вядзе да змяншэння актыўнасці ў гэтым полі. Але само існаванне сучаснага мастацтва для беларускага кантэксту ёсць палітычным пытаннем. Бо менавіта яно адказвае за культурны стан нацыі, менавіта яно сведчыць пра яго асаблівасці і рэагуе на самыя нязручныя актуальныя пытанні па-за межамі прапаганды і табу, па-за межамі вузкіх нацыянальных праблемаў. Таму супраціў і барацьба не перасталі заставацца важнымі праявамі сацыяльна-палітычна арыентаванага мастацтва, тым больш у такіх знакавых рэчах, як вайна і салідарнасць з Украінаю.13.04.2024
Яўгенія Доўгая
Mauermuseum – Museum Haus am Checkpoint CharlieБерлін
08.05. 2024
Вадзім Качан, Таццяна Савік, Юлія Цярэшка, Аляксандр Трускоўскі, Елізавета Янкова
куратарка: Дзіна Даніловіч
Зямля крывавіць гісторыяйНЦСМ / Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Мінск
6.08.2024
Алесь Пушкін, Руфіна Базлова, Аляксандр Васюковіч, Ёлянта Кільян,
Янак Коўзель, Максім Тымінько, Антось Цялежнікаў, Яна Шостак, Раман Шэл
куратар: Андрэй Дурэйка
Ales Pushkin. AfterlifeМузей Вольнай Беларусі
Варшава
29.08.2024
куратары: Аляксандр Камароў, Марына Конева, Таццяна Качубінська, Антаніна Сцебур, Максім Тымінько
Відчуття безпеки / Sense of SafetyЄрміловЦентр / YermilovCentre
Харкаў
Нас заўсёды дзівіла, чаму беларуская наменклатура, нягледзячы на ўсе намаганні рэжыму да палітычнай інтэграцыі з Усходам, ігнаруе факт, што большасць культурна-інтэлектуальных падзеяў адбываецца на Захадзе. Чаму і сёння Варшава, Берлін і Вільня – найважнейшыя гарады для мастацтва Беларусі? Думаецца, гістарычная памяць адзінасці з Еўропай і пераадоленне межаў у разнастайных сэнсах будуць усё больш набіраць сілы.
13.06.2024
Аляксандр Адамоў, Надзя Саяпіна, Яна Шостак
Testimony. Boris Lurie & zeitgenössische Kunst aus mittel und OsteuropaNeues Museum Nürnberg
Нюрнбэрґ
03.07.2024
Аляксей Лунёў, Раман Трацюк, Сяргей Шабохін
Schron miłościDark Angels
Познань
5.09.2024
куратары: Кацярына Кардончыкава, Кацярына Давыдова-Вісоцке, Руслан Вашкевіч
Страна Озгалерэя ДК
Мінск
29.09.2024
Сяргей Шабохін
Szczelina. Counter Monumental QueerBiuro Wystaw
Варшава
Часам у такіх аглядах змешваюцца мастацкія, культурніцкія і нават сацыяльныя тэндэнцыі. Мы, вядома, жывём у час даўно легітымнае сацыяльнае пластыкі, міждысцыплінарных праектаў, эксперыментаў і пошукаў новых формаў дзеяння. Таму варта звярнуць увагу на самаарганізацыю і паўстанне новых мастацкіх структураў, нягледзячы на іх паралельнае руйнаванне і забарону ў Беларусі. За апошнія паўгода не толькі актыўна працягвалі дзеяць вядомыя арганізацыі, але і з’явіўся цэлы спектр розных арт-структураў: рэзідэнцыі і гранты, студыі і культурніцкія прасторы, аб'яднанні і фестывалі, масмедыі і інтэграцыйныя куратарскія праекты.
Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. Глебава
адкрылі пабудаваны на былым месцы новы будынак Глебаўкі
Mochnarte Fоundation
фонд і рэзідэнцыя для мастакоў на эміграцыі
Fundacja KUT
культурніцкая арганізацыя і прастора
PhotoArtDoc
фестываль фатаграфіі, з тэмаю на стыку дакументалістыкі і мастацтва
Што далей?
У новых абставінах, калі адбываюцца змены ў грамадстве і культуры, натуральным ёсць пошук новых пластычных сродкаў. Пераасэнсаванне таго, як мастацтва можа адлюстроўваць актуальны стан рэчаў, – найважнейшая частка прафесійнае дзейнасці. Мова, якою карыстаюцца мастакі, не заўсёды цалкам арыгінальная; гэта звязана як з папярэдняю традыцыяй, гэтак і з пераасэнсаваннем новых уплываў. Асабліва гэта робіцца прыкметным у межах міжнароднага кантэксту, калі адрозненні ў культурных і палітычных умовах за межамі краіны надаюць мастацкім сродкам іншае значэнне ды змяняюць стылістычныя прыярытэты.Назіраецца арыентацыя на навуковыя прынцыпы і выкарыстанне новых тэхналогіяў. Побач з 3D-мадэляваннем паступова ўваходзяць элементы праграмавання ў відэа, фота і пластыку. Але паралельна ідзе і праца з “праўдаю матэрыялу”, і часам абодва трэнды прысутнічаюць у межах аднаго праекту. Магчыма, гэта не толькі сінтэтычная праца, але і эклектычнае сведчанне пра нашую пераходную эпоху.
5.04.2024
Эвеліна Домніч і Дзмітры Гельфанд
festival FAUNBeyond the Sound
House of Arts
Брно
17.04.2024
Глеб Аманкулаў
Teilzeit in Senile TiesCommune Gallery
Вена
Крыніца: https://www.commune-gallery.com / GLEB AMANKULOV |
22.06.2024
Shklatar Gallery
Варшава
19.09.2024
astcontemporary
Мілан
Shklatar / Васіліса Паляніна, Аляксандр Адамоў, Андрэй Анро
Cichy CzasShklatar Gallery
Варшава
19.09.2024
Ала Савашэвіч
1374astcontemporary
Мілан
Крыніца: https://reform.news / Ала Савашэвіч. «Надзя працуе». 2024. Фота: eastcontemporary |
Фота як медыя застаецца вельмі прэзентабельным і разнастайным у беларускім выяўленчым мастацтве. Камера як інструмент, набліжаны да выражэння рэальнасці, адпавядае як хуткасці, гэтак і праўдзівасці адлюстравання актуальнага моманту. Аднак ужо даўно назіраецца значна больш разнастайнае выкарыстанне фота, якое выходзіць за межы хронікі часу і дакументалістыкі. Цяжка знайсці хоць аднаго сучаснага беларускага мастака, які не выкарыстоўваў бы фота для калажу, мантажу, відэа, інсталяцыяў і нават перформансаў. І хоць фотарэалізм застаецца дамінантавым стылем, што зацягнуўся на стагоддзе ярмом тэхнічна ўзброенага акадэмізму, самыя радыкальныя канцэптуальныя фотатрансфармацыі скіроўваюцца не толькі ў бок абстракцыі, але і да поўнага адмаўлення ад выявы, пераўтвараючыся ў гук і слова, аспрэчваючы дамінанту фактаграфіі.
11.04.2024
Арына Есіповіч
PalimpsesteFotoforum Dresden
Дрэздэн
Крыніца: https://fotoforumdresden.de/tag/palimpseste / Arina Essipowitsch, Palimpseste |
4.07.2024
Ігар Нікалаенка
куратарка: Надзея Хмыль
Мне не скучноМемарыяльны музей-майстэрня 3. Азгура
Мінск
2.09.2024
Кацярына Кузмічова
Betoniumgaleria MD_S
Вроцлаў
Стварэнне карцінаў па-ранейшаму захапляе агромністую колькасць мастакоў. У сённяшнім беларускім мастацтве ўплыў фота на маляванне застаецца тэндэнцыйна нязменным. Часам здаецца, што шмат якія мастакі, якія звяртаюцца да гэтае традыцыйнае практыкі, празмерна залежаць ад здымкаў, ігнаруючы асновы бачання, а тым больш філасофскага асэнсавання фізікі і хіміі колераў з фарбаю ды жывапісу як ідэі. Іхны давер да фатаграфіі выглядае мацнейшым, чымся да рэчаіснасці і ўласных вачэй. Быццам гэта нейкая гульня і кампраміс у бок бізнес-стратэгіі, якая адказвае густу захопленых лёгкім сюррэалістычным адхіленнем буржуа. Здаецца, радыкальныя канцэпцыі жывапісу толькі ў некаторых выключных выпадках рэпрэзентаваныя ў нашым мастацтве, а шырэйшае кола па-ранейшаму проста ілюструе фарбамі.
І, ясна, што жывая экспрэсія і стылізацыя ў бок беспасярэдняга прымітывізму будуць супрацьстаяць гэтай тэндэнцыі, але ці сапраўды гэта будзе шлях да адказу пра карціну нашага часу?
12.04.2024
Віктар Сяргей
A Little StrangeCreateCulture Space
Вільня
19.04.2024
Ілля Спрынджук
Process: Point of no Return’Marszałkowska 18
Варшава
21.09.2024
Таццяна Карпачова, Марыя Ласмакова / 2212
Abandoned New PositionPilotenkueche
Ляйпцыґ
12.09.2024
Захар Кудзін
З’яваНЦСМ / Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Мінск
Выхад на сусветны ўзровень
Як бы складана ні выглядала сённяшняя сітуацыя ў нашай культуры, нягледзячы на парадаксальны культур-тэрор у краіне, сучаснае беларускае мастацтва пацвердзіла здольнасць зрабіцца часткаю сусветных мастацкіх працэсаў і падзеяў. У гэтым паўгоддзі ёсць сапраўдныя дасягненні, якіх мы чакалі шмат гадоў. Гэта не толькі ўдзел нашых мастакоў і куратараў у біенале і фестывалях, у тым ліку ў слынным Венецыянскім біенале, у асноўную праграму якога ўвайшоў куратарскі праект з гэпэнінґам “Дзеці паўсюль”. Ён на аснове досведу Школы архітэктурнага мыслення адлюстроўвае, як праблемы грамадства адбіваюцца на светапоглядзе дзяцей і як дзеці праз гульню могуць значна больш патлумачыць нам пра рэальны стан рэчаў.Яшчэ больш важнаю падаецца куратарская дзейнасць у стварэнні буйных міжнародных праектаў, як Пражскае біенале / Biennale Ve věci umění / Matter of Art. Куратарам удалося выбудаваць вельмі спецыфічную адзіную прастору асноўнай экспазіцыі на прынцыпах адкрытасці, транспарэнтнасці і ўзаемадзеяння, а таксама стварыць шырокую праграму падзеяў і дыскусіяў на тэму вёскі як прасторы сацыяльных і гістарычных пераменаў ды будучыні працоўных рухаў да салідарнасці і справядлівасці.
І, безумоўна, варта згадаць праект вялікае каманды беларускіх куратарак і куратараў у супрацы з украінскімі калегамі з “ЄрміловЦентру”. Падчас стварэння выставы “Відчуття безпеки / Sense of Safety” яны аказаліся ў авангардзе, у дакладным мілітарыстычным сэнсе гэтага слова, падчас масаваных бамбаванняў Харкава расейскімі войскамі. Сутыкненне са смерцю асобаў, якія наведалі выставу, не пакідае дыстанцыі паміж мастацтвам і трагічнасцю жыцця ды надае яшчэ большы сэнс відэапраекту Bridge of Solidarity, які аб’ядноўвае больш за 20 мастацкіх установаў па ўсім свеце і супрацьстаіць разбуральнаму духу вайны, ствараючы новыя сеткі не толькі паміж мастацкім, але і чалавечым узаемападтрыманнем.
17.04.2024
куратары: Аляксандр Новікаў і Алена Карпілава
Venice Art Biennale 2024
Bambini Ovunque / Дзеці паўсюль / Children EverywhereArchitectural Thinking School for Children
Foreign Pavilion
Венецыя
06.06.2024
куратора: Вера Залуцкая
Кейт Нґан Ўа Аў, Разаліна Бусел, Уладзімір Грамовіч, Ольґа Анна Маркоўска, Леся Пчолка, Катажына Сянкевіч, Ягор Ягуноў
Copenhagen Photo Festival
We’ll Hold a Wedding on Your Graves. Beyond VEHA Photographic Archive
Pop Up Copenhagen
Капэнгаґен
13.06.2024
куратары: Аляксей Барысёнак і Каталін Эрдэдзі
Biennale Ve věci umění / Matter of Art
Národní galerie Praha – Veletržní palác
Прага
I хочам спадзявацца менавіта на куратарскі патэнцыял новага інтэрнацыянальнага досведу. Вольга Архіпава, Таццяна Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Дзіна Даніловіч, Ірына Герасімовіч, Аксана Жгіроўская, Вера Злуцкая, Юлій Ілюшчанка, Аляксандр Камароў, Вольга Капёнкіна, Ганна Карпенка, Валянціна Кісялёва, Вольга Кліп, Васіль Маталянец, Вольга Мжэльская, Паліна Лябіхава, Сяргей Міхаленка, Ліза Міхальчук, Мікіта Моніч, Ілля Падалка, Лара Перскі, Лена Прэнц, Вольга Рыбчынская, Саша Рэйзар, Сафія Садоўская, Антаніна Сцебур, Лізавета Сцяцко, Максім Тымінько, Надзея Хмыль, Ганна Чыстасердава, Сяргей Шабохін – тыя асобы, да чыёй працы варта прыглядацца.
Аўтар: Аналітычная група Беларускай Рады культуры
We’ll Hold a Wedding on Your Graves. Beyond VEHA Photographic Archive
Pop Up Copenhagen
Капэнгаґен
13.06.2024
куратары: Аляксей Барысёнак і Каталін Эрдэдзі
Уладзімір Грамовіч, Воля Сасноўская, група eeefff /Дзіна Жук і Мікалай Спясіўцаў
Biennale Ve věci umění / Matter of ArtNárodní galerie Praha – Veletržní palác