Тэатр: рэпрэсіі, турбулентнасць і абнуленне
Увосень 2024-га айчынны тэатр уступіў у свой пяты турбулентны сезон. Эмацыйныя арэлі сталіся рэальнасцю, правілы гульні нібыта вызначаныя, але працягваюць змяняцца ў працэсе. Канкрэтныя лічбы кадравай чысткі, змена ўлады ў Акадэміі мастацтваў і адмова ў фінансаванні эмігранцкіх праектаў – у нашым аглядзе. У Беларусі Вясна – лета 2024 году – час, калі навіны пра звальненні дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў тэатраў зрабіліся рэгулярнымі. З красавіка да верасня пасады страцілі мастацкія кіраўнікі віцебскага тэатру “Лялька” (Віктар Клімчук) і Опернага (Валянцін Елізар’еў), галоўны рэжысёр Моладзевага (Андрэй Гузій), дырэктары сталічных і гомельскіх лялек (Дзмітрый Сямёнаў і Дзмітрый Гарэлік), а таксама РТБД (Святлана Карукіна). З іх толькі Сямёнаў пайшоў на павышэнне – у Мінскі гарвыканкам, астатнія сыходзілі на пенсію або ў невядомасць. Узнікае лагічнае пытанне пра маштаб такіх звальненняў. Для гэтага нашая Аналітычная група правяла невялікае даследаванне. Былі параўнаныя 2020 і 2024 гады