Posts

Арт: мова цела, акцыянізм і зварот да прыроды

Image
Цяжка паспяваць за колькасцю падзеяў, геаграфія беларускага даўно шырэйшая за контур краіны. У раскладзе на тыдзень толькі панядзелак не адаб’ецца адкрыццём альбо акцыяй, але і гэты дзень – толькі фармальны выходны, бо сеціва не спыняе працы, дае падставы для разважанняў пра нашае мастацтва. За паўгода 240 разоў – і, хутчэй за ўсё, мы памыляемся – гледачы сутыкнуліся з артыстычнымі выказваннямі беларусаў у публічнай прасторы. Даўно немагчыма ахапіць неабдымнае. Можна толькі сціпла спадзявацца, што ў такой плыні і колькасці падзеяў не згубіш сэнсу і каштоўнага. Нацыянальны дыскурс vs супольны свет Прэса не дазваляе нам адхіліцца ад актуальнае павесткі, аднак паміж галоўнымі пагрозамі – вайной і турэмным зняволеннем – большасць беларускіх медыяў па-ранейшаму не звяртае дастатковай увагі на культурны генацыд. Быццам тое, што разбурае, важнейшае за тое, што стварае. А можа, з нашым мастацтвам не ўсё так дрэнна і яно само будзе ў стане сведчыць пра дзве важныя рэчы, якімі і характарызуюць д

Музыка: Замаруджаны броўнаўскі рух, або Падрыхтоўка да падрыхтоўкі

Image
Стос праблемаў беларускіх музыкаў застаецца неразвязаным, але актыўнасць асобных суполак, што дзеюць на гэтым полі, пакуль што стрыманая. Затое музыкі ў эміграцыі, прабыўшы дастатковы час на чужым полі, пакрысе яднаюцца з мясцовымі прафесіяналамі. Фестывалі за мяжою захоўваюць пазіцыі і паўтараюць гісторыю папярэдняга сезону, але арганізатары не могуць дамовіцца. Прастору ж у Беларусі займаюць дзяржаўныя ідэалагічныя імпрэзы і расійскія шоу, а кожны лапік альтэрнатыўнае музыкі выглядае цудам і робіцца звышкаштоўным. Пост-панк з беларускімі каранямі ўхваляецца Захадам, але трапляе пад каток беларускага крытыка. Ці ёсць у гэтым усім логіка? Давайце паглядзім. Супраца з замежнікамі Колькі ўдалых міжнародных калабарацыяў здарылася за апошнія паўгоду. Гурт “Союз” запісаў сінгл  са шведскім музыкам Свэнам Вандэрам і спявачкай Ашай Путлі з Індыі. У песні Галі Чыкіс зайграў фінскі музыка Jaakko Eino Kalevi. У іншым фіце паядналіся артысткі з Падляшша, Беларусі і Анголы: Sw@da і Niczos, Анаста

Літаратура і кніжная справа: Альпійская балада пра дыктатара

Image
Паўгоду, што мінулі з папярэдняга рэлізу, былі адзначаныя некаторымі зменамі ў канцэпцыі гэтага агляду. Часавы адцінак на два кварталы дазваляе крыху больш абагульнена зірнуць на сітуацыю з кнігамі, іх аўтарамі і выдаўцамі ў Беларусі і за яе межамі. Высновы аўтара гэтых радкоў могуць падацца камусьці выхадам па-за кампетэнцыяй аглядальніка літаратуры, але, магчыма, яно і да лепшага, дарагія мае чалавекі. “Палітычная жывёла” мы ці дзе? Унутры: Лукашэнка як аўтар Афіцыйная прапаганда, аправіўшыся ад стрэсу 2020 году, выпрацавала адпаведныя, на іхную думку, бягучай сітуацыі стыль і пафас, што адбілася ў тым ліку на літаратурным жыцці ў Беларусі. 11 чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі з нагоды 90-годдзя Саюзу пісьменнікаў БССР згенеравалі пазітыўную навіну, датычную праўладнага літаратурнага пулу. Выглядае, у ім нарэшце развязалі сваю самую галоўную праблему. А менавіта ў жывой нязмушанай дыскусіі раптам знайшлі адпаведнік “Вайне і міру” ў новым беларускім кантэксце. Гаворка аб праекце збору

Тэатр: рэпрэсіі, турбулентнасць і абнуленне

Image
Увосень 2024-га айчынны тэатр уступіў у свой пяты турбулентны сезон. Эмацыйныя арэлі сталіся рэальнасцю, правілы гульні нібыта вызначаныя, але працягваюць змяняцца ў працэсе. Канкрэтныя лічбы кадравай чысткі, змена ўлады ў Акадэміі мастацтваў і адмова ў фінансаванні эмігранцкіх праектаў – у нашым аглядзе. У Беларусі Вясна – лета 2024 году – час, калі навіны пра звальненні дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў тэатраў зрабіліся рэгулярнымі. З красавіка да верасня пасады страцілі мастацкія кіраўнікі віцебскага тэатру “Лялька” (Віктар Клімчук) і Опернага (Валянцін Елізар’еў), галоўны рэжысёр Моладзевага (Андрэй Гузій), дырэктары сталічных і гомельскіх лялек (Дзмітрый Сямёнаў і Дзмітрый Гарэлік), а таксама РТБД (Святлана Карукіна). З іх толькі Сямёнаў пайшоў на павышэнне – у Мінскі гарвыканкам, астатнія сыходзілі на пенсію або ў невядомасць. Узнікае лагічнае пытанне пра маштаб такіх звальненняў. Для гэтага нашая Аналітычная група правяла невялікае даследаванне. Былі параўнаныя 2020 і 2024 гады